«Гасцініца «Бельгія» удзельнічае ў Прэміі імя Ежы Гедройца 19.06.2020 – Опубликовано в: Новости

Ці атрымае апошні раман Ганны Севярыец прэмію?

Некалькі дзён таму наша выдавецтва падала заяўку на ўдзел у Прэміі імя Ежы Гедройца кнігі Ганны Севярынец «Гасцініца «Бельгія». Спадзяемся, што ў гэты раз перамога будзе за намі! Раней у прэміі ўдзельнічаў першы раман Ганны — «Дзень Святога Патрыка», аднак не перамог.

Нагадваем, што раман Ганны Севярынец упершыню быў прадстаўлены на ММКВЯ ў 2019 годзе. Амаль увесь тыраж разышоўся пад час прэзентацыі!

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018), Ілля Сін “Libido” (2019).

« 79 лет назад началась Великая Отечественная война!
Сегодня у Валерии Фоминовой День рождения! »