Кніга «Дзень Святога Патрыка» ушайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017” 08.01.2018

Як паведамляе Беларускае Радыё РАЦЫЯ, кніга «Дзень Святога Патрыка» Ганны Севярынец ушайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”.

У сёлетні шорт-ліст трапілі адзін паэтычны зборнік – Людміла Паўлікава — Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа” і шэсць кніг прозы. Летась лаўрэтам прэміі стаў паэт Міхась Скобла за кнігу паэзіі «Камізэлькай для месяца».

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”:

  • Зміцер Вайцюшкевіч “Простыя словы”
  • Леанід Дранько-Майсюк “…натуральны, як лінія небасхілу”
  • Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа”
  • Ганна Севярынец „Дзень святога Патрыка”
  • Павел Севярынец “Беларусалім”
  • Макс Шчур “Галасы”
  • Людміла Шчэрба “Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця”

Літаратурную прэмію “Гліняны Вялес-2017” заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе, і з таго часу штогод вызначае лаўрэата за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу.

Сярод лаўрэатаў „Глінянага Вялеса” былі: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Андрэй Федарэнка.

Ганна Севярынец з творам “Дзень Святога Патрыка”перамагла ў 4 сезоне літаратурнага конкурсу «Первая глава», які з 2012 года праводзіть выдавецтва Рэгістр.