Кнігі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» і «Багам ночы роўныя» Сяргея Пясецкага паступілі ў продаж! 18.03.2019 – Опубликовано в: Новости

Раманы даступны на сайце, а ў хуткім часе паступяць у продаж у кнігарні  Беларусі.

 «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» — гэта самая знакамітая кніга Сяргея Пясецкага (каля 1900-1964), нашага суайчынніка, творчасць якога атрымала сусветнае прызнанне. Гэта асабістыя ўспаміны былога кантрабандыста з ракаўска-івянецкага памежжа. Усе персанажы аповесці — рэальныя людзі, усе падзеі — ня выдуманыя. Ў 2016 годзе ў нашым выдавецтве раман быў выданы на рускай мове.

Раман «Багам ночы роўныя» быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасля вызвалення аўтара з турмы (1938). Ён апавядае пра дзейнасць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Менск з яго тапаграфічнымі дамінтантамі (губернатарскі сад, гатэль “Парыж”) і тагачаснымі прадмесцямі (Серабранка, Мядзведжына, Яркава, Старое Сяло) выступае асноўнай сцэнай, дзе адбываецца дзеянне. Перыферыйнымі сцэнамі, на якіх разгортваецца дзеянне ў рамане, выступаюць Бабруйск, Ракаў, Вязьма, Лагойск і іншыя гарады і мястэчкі.

Сяргей Пясецкі (1 красавіка 1901, Ляхавічы — 12 верасня 1964 Уэльс) — адзін з найбольш яркіх польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання, палітычны публіцыст, афіцэр разведкі, жаўнераў Арміі Краёвай.

Пясецкі пісаў пра рэаліі жыцця на польска-савецкім памежжы і сатырычна высмейваў «народную дэмакратыю».

Яго першы аўтабіяграфічны раман, «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», напісаны ў турме, дапамог яму выйсці на волю.

 

« Электронные книги наших авторов уже в продаже!
Горки! 21 февраля »