Вес | 1550 g |
---|---|
Формат | |
Год издания | |
ISBN | 9789857215218 |
Издательство | Регистр |
Автор | Александр Пушкин, Перевод на белорусский — Алесь Дудар, Перевод на белорусский — Аркадий Кулешов |
Объем книги (страниц) | 384 |
Переплёт | |
Префикс книги (вид) | |
Тип товара | Книга |
Срок поставки по РБ | 3-5 дней |
Срок поставки за пределы РБ | до 30 дней |
Страна производитель | Беларусь |
Возрастное ограничение | |
Язык | |
Жанр |
Тры Анегіны
Книги, Поэзия, Роман, Художественная литератураВыданне доўгі час невядомага перакладу «Евгения Онегина», знойдзенага ў архіве рэпресаванага беларускага паэта Алеся Дудара. Першы пераклад «Евгения Онегина» на беларускую мову, які быў выкраслены з гісторыі літаратуры і 80 год лічыўся згубленым.
Пераклад, які быў зроблены на дзесяць год раней за кананічны пераклад Аркадзя Куляшова.
Тры тэксты, надрукаваныя паралельна: геніяльны раман Пушкіна і бліскучыя пераклады Алеся Дудара і Аркадзя Куляшова.
30,00 BYN
Содержание
Содержание книги
Об авторе
ХТО ТАКІ АЛЕСЬ ДУДАР?
гісторыя перакладу і гісторыя кнігі
У 1936 годзе па ўсім СССР распачалася падрыхтоўка да сотых угодкаў смерці Пушкіна. У кожнай савецкай рэспубліцы, і ў тым ліку ў БССР, былі створаны камісіі па перакладзе галоўных твораў рускага паэта на нацыянальныя мовы. Беларускую камісію ўзначаліў Янка Купала. Менавіта ён прымаў рашэнне: хто з беларускіх паэтаў будзе перакладаць той ці іншы твор. Для сябе Купала абраў “Медного всадніка”, Пятру Глебку даручыў “Боріса Годунова”, Аркадзю Куляшову – “Цыганы”, Тодару Кляшторнаму – “Каменного гостя”, Кузьму Чорнаму – “Повесті Белікна”, але галоўны раман рускага генія, “Евгеній Онегін”, ён перадаў для перакладу бліскучаму паэту, выбітному перакладчыку Алесю Дудару.
Тагачасныя газеты пісалі: беларускія літаратары сабатуюць заданне камісіі і не спяшаюцца з перакладамі. Толькі два паэты здалі свае працы ў вызначаны тэрмін. Гэта былі Тодар Кляшторны і Алесь Дудар.У лістападзе 1936 Алесь Дудар быў арыштаваны і праз год катаванняў расстраляны. У тую ноч, 29 кастрычніка 1937 года, былі забіты болей за сто чалавек: паэты, празаікі, крытыкі, навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы. Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Ноч расстраляных паэтаў”.
Пераклад “Анегіна”, зроблены Алесем Дударом, доўгі час лічыўся страчаным, дый наогул згадкі пра гэтага паэта ў літаратуры былі немагчымымі. У 2017 годзе даследчыца міжваеннай літаратры Ганна Севярынец адшукала страчаны рукапіс. Гэтая падзея выклікала жывы інтарэс грамадства і шырокі розгалас ў СМІ.
Два гады ў выдавецтве “Рэгістр” ішла сур’ёзная праца па падрыхтоўцы выдання да друку: трэба было расчытаць і адкаментаваць рукапіс, удакладніць правапіс, вырашыць шматлікія юрыдычныя пытанні, вызначыцца з фарматам і навуковым суправаджэннем праекту. Удзел у працы прынялі даследчыкі і літаратуразнаўцы, спецыялісты ў гісторыі міжваеннай літаратуры, эксперты-пушкіністы, кнігавыдаўцы.
Отзывы
Отзывов пока нет.