«- Такім чынам, Камісія ўхваляе рашэнне аб тым, каб прызнаць яе мёртвай.
Старшыня ледзь чутна паляпаў алоўкам па паперчыне, у такт алоўку загрукалі ножкі крэслаў, зашумела грамада, Камісія разыходзілася па кабінетах.
Марына падыйшла да старшыні. Яна, безумоўна, ведала, што забіраць паперы трэба будзе праз тыдзень у дэпартаменце канчатковых рашэнняў, але ж непісаны пратакол Камісіі абавязваў эксперта падыйсці да старшыні. Напэўна, гэта было правільна: абое толькі што здзейснілі забойства, і яно нейкім чынам звязвала іх нібы саўдзельнікаў.
Шкляная сцяна за спіной старшыні струменіла вечаровым сонцам. Там дыхаў акіян, унізе шамацелі лісцямі пальмы. Па срэбных хвалях імчалі белыя яхты.
Старшыня падаўся насустрач Марыне.
- Разумею вашыя пачуцці, спадарыня Дамейка, але ж вы, як навукоўца, не маглі іначай.
— Не хвалюйцеся, Рычард, я не з чуллівых. Усё добра. Калі мне будзе выдзелена памяшканне, у якім я змагу цяпер яе захоўваць?
- Заўтра, Марына. Заўтра дамо ключы. Дзевяты паверх, левае крыло. Дваццаць пяць стэлажоў па чатыры метры ў вышыню. У дванаццаць разоў болей за палабскую.
- О, дзякую! Пра гэта няможна было і марыць.
- Мне яна падабалася. Няхай ёй будзе вольна дыхацца хаця б пасля смерці.
- Добра, заўтра я забяру ключы.
- Так, і пачынайце працэс. Цяпер у вас працы – на гады.
Марына паціснула сухую далонь старшыні моўнай Камісіі Міжнароднай Лінгвістычнай Калегіі і пайшла да ліфта.
У гэтым корпусе, новым, трыццаціпавярховым, толькі-толькі адбудаваным для Калегіі, з прасторнымі канферэнц-залямі, архівамі, працоўнымі кабінетамі, лабараторыямі, было надта ж утульна. У тым памяшканні, якое цяпер, пасля рашэння Камісіі, адводзілася ёй і ейнай, цяпер ужо афіцыйна мёртвай, мове – дзевяты паверх, левае крыло, дваццаць пяць стэлажоў для кніг і дакументаў, кабінет, пакой для адпачынку – стаяла нават шыкоўная канапа, і Марына дакладна ведала, што на той канапе будзе час ад часу і начаваць. Бо працу сваю яна любіла, а болей любіць не было асабліва каго ці чаго– ані сям’і, ані дзяцей, ані нават якой коткі. Ідэальны варыянт жанчыны-навукоўцы.»
admin –
Must read: «Дзень святога Патрыка» Ганны Севярынец — Міхась Сяргеенка.
Ведаеце, ёсць такія кнігі, якія ў працэсе чытання пераўтвараюцца ў пэўны літаратурны маніфест і транслююць нешта важнае і неабходнае. «Дзень святога Патрыка» — гэта маніфест любові да роднай культуры, мовы, літаратуры, кнігі, да нашай спадчыны, да тых людзей, якія гэтую культуру стваралі.
Зусім не хочацца ў дадзеным выпадку пісаць пра нейкія тэкстуальна-мастацкія недасканаласці і аналізаваць недахопы, хай гэтым займуцца «людзі акадэмічныя». Мне хочацца выключна пісаць пра тое, што Ганна Севярынец робіць, магчыма, самую рэлевантную і адначасова далікатную справу — удыхае жыццё ў тое, што мы часта завем «белліт».
Гэтая аповесць улюблённага ў літаратуру даследчыка ўздзейнічае на чытача сваёй бескампраміснай упэўненасцю ў выратавальным сэнсе культуры і літаратуры. І ты, як Марына Дамейка, пачынаеш разумець асабістую для цябе каштоўнасць беларускай культуры, да якой «можна наўпрост, зараз, без аніякіх перашкод дакрануцца рукой, павітацца на вуліцы, пабачыць у чарзе ў краме ці спаткаць у кнігарні». Гэтае простае ўсведамленне, насамрэч, цяжка выпеставаць у сабе, асабліва калі ты жывеш у касмапалітычным свеце, жывеш у краіне, дзе ёсць вялікі ўплыў суседніх буйных культур, калі часам гаворыцца, што беларуская літаратура другасная, непаўнавартасная, не жывая. Таму кніга спадарыні Ганны здаецца невялічкім адчыненым акенцам, у якое можна высунуць галаву і пабачыць усю разнастайнасць, цікавасць, глыбіню, супярэчлівасць роднай літаратуры і жыцця тых людзей, якія спрычынілся да яе.
Пісьменнікі і паэты паўстаюць перад табой жывымі людзьмі, якія не выглядаюць шэрымі помнікамі, а з’яўляюцца тваімі суайчыннікамі, якім ёсць, што табе сказаць, чым парадаваць або засмуціць, чым прымусіць думаць, сумаваць, смяяцца, натхняцца, а калі неабходна, то і лекавацца.
Крыніца: https://nn.by/?c=ar&i=206081&lang=ru
Osman_Pasha –
Мы не цэнім тое, што маем
Гераіня раману — Марына Дамейка — эксперт моўнай камісіі Міжнародный Лінгвістычнай Калегіі. Аднойчы камісія на чале з Марынай, як адзіным экспертам па беларускай мове, прымае рашэнне прызнаць мову мёртвай. Марыне цяпер прыйдзецца кансерваваць мову — захаваць для тых, хто можа ў будычыні зацікавіцца яе вывучэннем, як з навуковымі мэтамі так і з асабістымі. Падчас кансервацыі трэба вырашыць якія творы культуры з’яўляюцца годнымі для захавання на вякі. У асноўным у рамане распавядаецца пра літаратараў, ад даўніх часоў, пачынаючы з Францішка Скарыны, да сучаснасці з Віктарам Марціновічам, Альгердам Бахарэвічам і Святланай Алексіевіч (а магчыма, што і з самой аўтаркай Ганнай Севярынец, але пра гэта пазней). Дамейка выбірае аўтара, пасля вызначае найбольш значныя яго творы і змяшчае іх на полках стэлажоў, дадаючы да твораў біяграфічныя звесткі. Паралельна з гэтым Дамейка распавядае чытачу цытаты з твораў, звесткі і свае думкі аб пісменніках. Чытаць гэтыя часткі даволі цікава. Яшчэ адна добрая думка пададзеная у кнізе — мы не цэнім тое, што маем. І калі мова ўжо абвешчана мёртвай многім беларусам захочацца чытаць, калі літараутра будзе выпісвацца як лекі за грошы.
І калі б кніга складалсь толькі з мастацкай літаратурнай часткі, то атрымалась бы добрая кніга. Але ў яе яшчэ уваходзяць дадаткі да кожнага разделу. Гэтыя дадаткі з’яўляюцца біяграфічнымі звесткамі з жыцця самой Ганны Севярынец, філасофскімі эсэ на розныя тэмы і нейкімі фантастычнымі снамі нібыта звязанымі з тымамі пра якія распавядаецца ў адпаведным разделе. Навошта было ўсё гэта дадаваць мне незразумела. Бачу толькі два тлумачэнні. Першае — аўтарка палічыла, што напісанага матэрыялу на тое каб назвацца раманам не хапае, як напісана ў рамане:
«а калі па-беларуску — дык на раман нечага не хапала. І нават пра каханне жанчыны да жанчыны — здавалася б, невычэрпная тэма — напісаліся хіба некалькі аповедзікаў»
Другое тлумачэнне — у кнізе пару раз узгадваецца нібыта Ганны Севярынец і Марына Дамейка знаёмыя, і аўтарка вырашыла дапамагчы сяброўцы і сама сябе дадаць на полку з выбітнымі беларускімі пісьменнікамі:
«Разабраць архівы нашага жыцця, раскласці па фондах і вопісах нашыя дні і гады, паставіць на стэлажы драмы і камедыі нашых будняў, звычайных будняў звычайных людзей, якія раптам становяцца раманамі і аповесцямі, адшукаць галоўнае і не забыцца паставіць на палічкі няважнае, але ж любімае, здзівіцца, што засталося не тое і не такое, і навучыцца з гэтым жыць.»
Krysty-Krysty –
Метадычка навабранцу без надзеі на перамогу
Вітаю неафіта ў нашым кніжным акопе! Такі маладзенькі, ружовашчокі, акрылены-неашчыпаны… поўны наіўных спадзяванняў, непамыснай адвагі і бурапеннага натхнення. На вуснах не абсохлі аматарскія рыфмы. З кішэні тырчыць яшчэ непрарэджаная абойма Ластоўскага. А плечы ўжо адцягвае цяжкі снарад Станкевіча.
Але як стары і грубы салдат моўнага фронту скажу табе як ёсць. Шанцаў у нас вобмаль. Гэта бой без надзеі на перамогу. Але калі цябе замілоўвае і вабіць эстэтыка тлену і дэкадансу, асуджанасці і безнадзейнасці, процістаянне разумным і паспяховым гэтага свету… на спарахнелыя каштоўнасці зважай!
Ой, как красіва па-беларускі гаварыце, учыцельніца, навернае?
Так, наш сённяшні камандор Ганна Севярынец — настаўніца. Яна перакінулася на наш фронт з стану рускай літаратуры (мы завербавалі сяго-таго! анягож) — і ў гэтым наша ўдача. Яна такі сабе стратэг, але моцны тактык. З тых рэдкіх, у якіх дзеці спяшаюцца прачытаць «Вайну і мір», каб было, пра што пагутарыць «за жыццё». Гадавальніца алімпіяднікаў, «высока матываваных» вучняў і неафітаў беларускасці. І яе «Дзень святога Патрыка» — замаскаваны дадатковы матэрыял па літаратуры для школьніка-алімпіядніка… высока матывавальная метадычка для навабранца.
Таму што большая частка кнігі — кранальныя гісторыі нашых палых аднапалчанаў, пісьменнікаў дваццатага стагоддзя («школьных» класікаў і менш вядомых рэпрэсаваных), тое з біяграфій, што ўражвае і скарае, запамінаецца і ўлюбляе ў асобу — вярбуе! Гэтыя аповеды напісаны не столькі Ганнай, колькі самой гісторыяй, бязлітаснай сцэнарысткай, аматаркай… не, прафесіяналкай!.. саспенсу, трылеру і драмы. Яны не пакідаюць абыякавымі… прынамсі тых, хто не чуў іх раней. Неафіты беларускасці, го ўсе сюды!
Зачэм учыць этат беларускій. Эта мёртвый язык.
З гэтага і пачынаецца «Дзень святога Патрыка». З нашай надзённасці, з таго, што мы чакаем з дня на дзень і ў паўраспадзе чаго жывем: мова наша мёртвая і яе ўрачыста ды з пашанай трэба пахаваць — сабраць у вакуумную ўпакоўку для гіпатэтычных зацікаўленых нашчадкаў. Удалая фабула для вярбоўкі, то-бок літаратуразнаўчых разваг і папулярызацыі гісторыі пісьменства. Аўтарка чакана разважае «Колас vs Купала» («Пушкін vs Лермантаў» — аналагічны псеўдавыбар у расейцаў) і пацешна, ды неабачліва выказваецца з нагоды сучасных ёй і нам пісьменнікаў: хваліць Бахарэвіча — ганіць Марціновіча…
Сумная жыццёвая іронія ў тым, што як гераіня мусіць сама-адна зрабіць выбар, што вартае захавання, так і ў штодзённасці мы ўвесь час сутыкаемся з нашымі фармальнымі аднадумцамі — па факце найгоршымі апанентамі, якія ведаюць усе болевыя кропкі. Беларусы — адзіночкі-рэйнджары — не схільныя да каманднай гульні. Бо калі ўжо беларус валодае беларускай мовай, дык ён пэўны, што толькі ён адзін ёй і валодае. Літаратура — гаючы лек, кожнаму свой — дапраўды ўдалая ідэя Ганны.
Тактык у вярбоўцы яна добры. Натуральная плынь тэксту, не спатыкальная, нязмушаная, няштучная гаворка. Прычым інтанацыі выяўна жаночыя, з прыдыханнем. Пара абзацаў пра падабенства кахання з зубным болем — цукерачка. Але ж як стратэг…
Нада гаварыць так, чтобы цібя панімалі. А то напрыдумываюць… Вот ёсць працэнт, зачэм прыдумалі какой-та аццотак?
Ну хто прапісвае ў рэкламнай анатацыі спойлер?! Навабранцам жа ў малодшай школе не казалі, што ўсё дрэнна. Іх заваблівалі аптымістычнымі абяцанкамі, гаючымі крыніцамі, ветлымі лялекамі… Хто захоча чытаць кнігу, пра якую наўпрост сказана «гісторыя… якая не можа скончыцца добра»? Я дык некалькі разоў адкладвала. Але выдыхніце. Некалькі баявых вылазак у сусветную літаратуру — і вы скеміце: насамрэч гэта не спойлер. Гэта штамп. Калі сюжэт пачынаецца з рэдкай бібліятэкі, сярэдняга ай-к’ю дастаткова, каб сцяміць, чым ён закончыцца. Праўда, градус драмы (451 па Фарэнгейту Цэльсію) зніжае наяўнасць інтэрнэту і электронных выданняў, але аплакваючы страчаны цэлюлозны рай, героі ані не ўспамінаюць пра гэта.
Наіўныя, можа, вы павяліся на альтэрнатыўны свет, намёк (у чужых водгуках) на антыўтопію? Забудзьцеся. Беларусы не любяць пісаць пра будучыню. Апісанняў новага свету не будзе. Дзеянне (з чаго ўвогуле зразумела, што гэта — будучыня?) адбываецца ў адным-двух пакоях. Ні палітычнай сістэмы, ні тэхналагічна-інфармацыйнага прагрэсу-рэгрэсу. Фантазіі няма за што зачапіцца. Наша роднае акопнае — вечныя флэшбэкі. Хоць у вёску, хоць у філфакаўскае юнацтва… Каму нецікава?!. А нават калі нецікава, разгаворчыкі тут!..
Часткі пра пісьменнікаў кранаюць і ўзрушваюць, як і асобныя асабістыя гісторыі аўтаркі. А навабранцы, можа, і не заўважаць, што астатні сюжэт даволі невыразны. Канфлікту, саспенсу, процістаяння, годнага… ды ніякага антаганіста няма. Процістаянне «прадаваць літаратуру — літаратура гэта эксклюзіў» нацягнутае, бясформавае. А вось дзіўныя наезды кшталту «што, дарэчы, не перашкодзіла яму потым прадаваць вышымаечкі і вышыкедзікі направа і налева» падаюцца састарэлай саўковай звычкай ганіць прадпрымальнікаў-«спекулянтаў».
Яшчэ адзін няснайперскі промах: «…Не бачна нашых рускамоўных пісьменнікаў на літаратурных небасхілах рускай літаратуры: раз-пораз мільгане, зазіхаціць зорачка — і да часу згасае» — тут аўтарка абышлася без прозвішчаў. А можа, яна сапраўды не рабіла вылазкі на тэрыторыю сучаснага патэнцыйнага праціўніка і не ведае надзвычай паспяховых рускамоўных творцаў-беларусаў: Жвалеўскага з Пастарнак, Грамыку з Дзёмінай… Ды каб я «да часу згасла» з такімі тыражамі і чытацкай любоўю.
А вот быў у міня дружок, он тожа сціхі пісаў на беларускам.
Каго не расчуліць лінія кахання з беларускамоўным паэтам?.. Мяне! Старога, бессардэчнага, грубага салдата. Мне нецікавае банальнае філалагічнае каханне (я ўвогуле не люблю меладрамы) без канфлікту ды мастацкай інтрыгі. І мяне, мякка кажучы, не замілоўваюць самазакаханыя беларускія «геніі» паэзіі.
Ну, можат гдзе ў дзярэўні яшчэ і гавараць на беларускай…
Асцярожна, паветраная небяспека! Атака «чужых» (раз ужо аўтарка не прыдумала будучыню, пафантазуем за яе). У нас ёсць зразумелая гераіня, якая ва ўмоўнай будучыні-нябудучыні збірае беларускую спадчыну і вяртаецца ва ўспамінах у сваю маладосць… І вось ні з поля ні з лесу з’яўляюцца часткі ад імя нявызначанай асобы. Што за таямнічая дублёрка? Шпіёнка?! На допыт. Яна жаночага полу, але не галоўная гераіня, бо мае адрозную біяграфію. Недзе згадана, што з галоўнай гераіняй «яна» вучылася разам. Болей перасячэнняў няма. Ну ясна, аўтарка ў прынцыпе мае права пісаць што хоча, і гэтыя аўтабіяграфічныя эпізоды напісаны зусім не пагана. Але ў агульнай кампазіцыі кнігі гэтыя часткі дзіўныя. Хто гэтая «я» для сюжэту? Якая яе роля ў фабуле? Варта было сутыкнуць яе з іншымі дзейнымі асобамі ці адкласці для іншай кнігі, дзе яна магла б праявіць сябе. (А вось, напрыклад, яна магла б быць суперніцай Марыны, гэткай не дужа таленавітай, але больш шчырай прасцячкай, і ў тыя філафакаўскія часы звесці Марынінага каханага, ён жа прападае некуды. А ў «будучыні» абвесціцца зноў — а можа, не яна, а яе сын — «тата, я твой Люк» — і справакаваць канфлікт, каб Марына сама знішчыла сэнс свайго жыцця.)
Мова нравится, но плохо знаю, поэтому не хочу портить красивый язык.
Я даўно адключыла баявы кібер-рэжым грамар-нацы. Далоў фюрараў пурызму. Вітаю шырокі лексічны дыяпазон мовы і не лічу ўважаю, што Станкевіч — юбер алес, а Ластоўскі прыдумаў свой слоўнік. Але памылкі ў кнізе пра смерць мовы — гэта такое вычварэнскае катаванне, адмысловы чорны гумар… Не выпадковыя абдрукі, не выбар са шматлікіх варыянтаў і не падступныя лінгвістычныя пасткі, вядомыя толькі самым з’едлівым рэдактарам. А тыя, якія бясконца разоў абгавораныя ў незлічоных публікацыях пра культуру мовы, якія сходу ловяць не толькі алімпіяднікі, але і троху менш матываваныя школьнікі (ва ўсялякім выпадку ў падручніках за сярэднюю школу процьма практыкаванняў для адпрацоўкі гэтых навыкаў). Можа, варта было і прамаўчаць, каб кніга не была пра смерць мовы. Ну тваю ж граматыку…
Вокладка, тытул, бібліяграфічнае апісанне: слова «святы» пішацца найчасцей з малой літары, з вялікай — у назвах храмаў (царква Святой Магдалены) і некаторых рэдкіх спалучэннях (Святая Троіца, Святы Дух); у спалучэнні святы Патрык, святы Пётра, святая Ганна (калі гэта не храмы) — літара малая.
Кіраванне: «рагатаць над» — «рагатаць з», «у двух кіламетрах» — «за два кіламетры», «ехаць за тварагом» — «па тварог».
Род: «адно аднаму» (дзве жанчыны), «абодвух» (асобы рознага полу) — не так ужо складана: жанчыны «адна адной», мужчыны «адзін аднаму», рознаполыя асобы, ніякі род «адно аднаму»; «утульным слодычам» — так, фабрыка печыва запусціла ў масы памылку з родам, але ж і пра гэта пісалі ўжо не раз, «слодыч» жаночага роду і калі ўжо магчыма да прысмакаў ужыць эпітэт утульны, то насалоджвайцеся «ўтульнай слодыччу».
Відочныя русізмы: «праважаць» — «праводзіць»; «рушнікамі» — «ручнікамі» (у нас няма рускага прыпадабнення чн — шн), «с табой» — «з табой»; «ці ледзь не ўсё» — гэта з рускай «чуть ли не всё»?! Дык па-нашаму дастаткова «ледзь не ўсё», «ці не ўсё», інакш — лухта.
Асаблівасці: «несумна» — «нясумна» (ну пачатковая школа — аканне-яканне), «дзяўчыны» — «дзяўчаты» (пра гэта ўжо тамы напісаныя, усе слоўнікі фіксуюць так), «віно пілася» — «віно пілося», «зацяжарыць» — «зацяжараць» (асабовыя канчаткі), «за спіной — за спінай» (русізм?), і як жа без брыдкіх дзеепрыметнікаў — «сыходзячыя».
Выбар слова (я не звяртала ўвагі, чэсна, толькі пару самых яркіх): «пісьменнікі, паэты» — паэты таксама пісьменнікі, трэба «празаікі, паэты» або проста пісьменнікі; «пухнатыя пудынгі» — пухнатыя, то-бок пакрытыя пухам (цвіллю?!) кандытарскія вырабы, ешце самі, я хачу паронім «пульхныя».
Нада англійскій учыць. Эта больша перспекціўна.
«Днём святога Патрыка» свет не заваюеш. Не ўяўляю кнігу ў перакладзе. Вось «Мова» Марціновіча наднацыянальная. Уяўляю, як пікантна яна глядзелася б на ангельскай з гэльскімі ўстаўкамі або на нямецкай з яе мноствам дыялектаў. Штогод раю кнігу руска- і ўкраінскамоўным знаёмым — і, як правіла, атрымліваю станоўчыя водгукі (ці нейтральныя, але не адмоўныя). Яе разумеюць. Да «Мовы» ў мяне багата заўваг, яна не ідэальная, але прынамсі мае арыгінальную ідэю.
Я стары, грубы салдат моўнага фронту і пафас «мова мая дарагая» даўно мяне не кранае. Мне б вострага сюжэту і злой іроніі… Я не пакідаю сваёй бітвы ад таго, што ўсведамляю паразу. Але перакананая, сяго-таго ўсё яшчэ замілоўваюць і пафас, і згадкі пра філфакаўскую маладосць ці лета на вёсцы. Абяцаю, буду актыўна вербаваць знаёмую матываваную моладзь з дапамогай гэтай метадычкі. Упэўненая, «Дзень святога Патрыка» можа моцна закрануць і расчуліць. А галоўнае, выклікаць жаданне глыбей пазнаёміцца з старымі ваякамі беларушчыны і іх літаратурнымі трафеямі-набыткамі. Яны дакладна таго вартыя!
Перевод методички для неофита на русский…
Приветствую неофита в нашем книжном окопе! Такой молоденький, розовощекий, окрыленно-неощипанный… полный наивных надежд, не по разуму смелости и буропенного вдохновения. На губах не просохли любительские рифмы. Из кармана торчит еще непрореженная обойма Ластовского. А плечи уже оттягивает тяжелый снаряд Станкевича.
Но как старый и грубый солдат языкового фронта скажу тебе как есть. Шансов у нас мало. Это бой без надежды на победу. Но если тебя умиляет и притягивает эстетика тлена и декаданса, обреченности и безнадежности, противостояние мудрым и успешным этого мира… на истлевающие ценности ровняйсь!
Ой, как красіва па-беларускі гаварыце, учыцельніца, навернае?
Да, наш сегодняшний командор Анна Северинец — учительница. Она перекинулась на наш фронт из стана русской литературы (мы завербовали кое-кого! а то) — и в этом наша удача. Она такой себе стратег, но сильный тактик. Из тех редких, у которых дети спешат прочитать «Войну и мир», чтобы было, о чем поговорить «за жизнь». Воспитательница олимпиадников, «высоко мотивированных» учеников и неофитов беларускости. И ее «День святого Патрика» — замаскированный дополнительный материал по литературе для школьника-олимпиадника… высоко мотивирующая методичка для новобранца.
Потому что большая часть книги — трогательные истории наших падших однополчан, писателей двадцатого века («школьных» классиков и менее известных репрессированных), то из биографий, что поражает и покоряет, запоминается и влюбляет в себя — вербует! Эти истории написаны не столько Анной, сколько самой историей, беспощадной сценаристкой, любительницей… нет, профессионалкой!.. саспенса, триллера и драмы. Они не оставляют равнодушными… по крайней мере тех, кто не слышал их раньше. Неофиты беларускости, го все сюда!
Зачэм учыць этат беларускій. Эта мёртвый язык.
С этого и начинается «День святого Патрика». С нашей злободневности, с того, что мы ожидаем со дня на день и в полураспаде чего живем: язык наша мёртв и его торжественно и с почестями нужно похоронить — собрать в вакуумную упаковку для гипотетических заинтересованных наследников. Удачная фабула для вербовки, то есть литературоведческих рассуждений и популяризации истории литературы. Печальная жизненная ирония в том, что как героиня должна сама-одна сделать выбор, что достойно сохранения, так и в повседневности мы постоянно сталкиваемся с нашими формальными единомышленниками — по факту наихудшими оппонентами, которые знают все болевые точки. Беларусы — одиночки-рейнджеры — не склонны к командной игре. Ведь если уж белорус владеет беларусским языком, то он уверен, что только он один им и владеет. Литература — исцеляющее лекарство, каждому своё — удачная идея. Авторка ожидаемо рассуждает «Колос vs Купала» («Пушкин vs Лермонтов» — аналогичный псевдовыбор у россиян) и забавно, но неосмотрительно высказывается по поводу современных ей и нам писателей: хвалит Бахаревича — порицает Мартиновича…
Тактик в вербовке она хороший. Естественное течение текста, не спотыкальная, непринужденная, неискусственная речь. Причем интонации явно женские, с придыханием. Пара абзацев о сходстве любви с зубной болью — конфетка. Но как стратег…
Нада гаварыць так, чтобы цібя панімалі. А то напрыдумываюць… Вот ёсць працэнт, зачэм прыдумалі какой-та аццотак?
Ну кто прописывает в рекламной аннотации спойлер?! Новобранцам же в младшей школе не говорили, что всё плохо. Их заманивали оптимистичными обещаниями, целебными крыницами, приветливыми бусликами… Кто захочет читать книгу, о которой напрямую сказано «история… которая не может закончиться хорошо»? Но выдохните. Несколько боевых вылазок в мировую литературу — и вы сообразите: на самом деле это не спойлер. Это штамп. Если сюжет начинается с редкой библиотеки, среднего ай-кью достаточно, чтобы сообразить, чем он закончится. Правда, градус драмы (451 па Фаренгейту Цельсию) снижает наличие интернета и электронных изданий, но оплакивая утраченный целлюлозный рай, герои об этом не вспоминают.
Наивные, может, вы повелись на альтернативный мир, намек (в чужих отзывах) на антиутопию? Забудьте. Белорусы не любят писать о будущем. Описаний нового мира не будет. Действие (с чего вообще понятно, что это — будущее?) происходит в одной-двух комнатах. Ни политической системы, ни технологически-информационного прогресса-регресса. Фантазии не за что зацепиться. Наше родное окопное — вечные флэшбэки. Хоть в деревню, хоть в филфаковскую юность… Кому неинтересно?!. А даже если неинтересно, разговорчики здесь!..
Части о писателях трогают и сотрясают, как и отдельные личные истории автора. А новобранцы, может, и не заметят, что остальной сюжет довольно невнятный. Конфликта, саспенса, противостояния, достойного… да никакого антагониста нет. Противостояние «продавать литературу — литература это эксклюзив» натянуто, бесформенно. А вот странные наезды типа «что, кстати, не помешало ему потом продавать вышимаечки и вышикедики направо и налево» кажутся устаревшей совковой привычкой ругать предпринимателей-«спекулянтов».
Еще один неснайперский промах: «…Не видно наших русскоязычных писателей на литературном небосклоне русской литературы: то и дело мелькнет, засверкает звездочка — и до времени гаснет» — здесь авторка обошлась без фамилий. А может, она действительно не делала вылазки на территорию современного потенциального противника и не знает чрезвычайно успешных русскоязычных творцов-беларусов: Жвалевского с Пастернак, Громыко с Деминой… Да чтоб мне «до времени угаснуть» с такими тиражами и читательской любовью.
А вот быў у міня дружок, он тожа сціхі пісаў на беларускам.
Кого не растрогает линия любви с беларусскоязычным поэтом?.. Меня! Старого, бессердечного, грубого солдата. Мне неинтересна банальная филологическая любовь (я вообще не люблю мелодрамы) без конфликта и художественной интриги. И меня, мягко говоря, не умиляют самовлюбленные беларусские «гении» поэзии.
Ну, можат гдзе ў дзярэўні яшчэ і гавараць на беларускай…
Осторожно, воздушная опасность! Атака «чужих» (раз уж авторка не придумала будущее, пофантазируем за нее). У нас есть понятная героиня, которая в условном будущем-небудущем собирает беларусское наследство и возвращается в воспоминаниях в свою молодость… И вот ни с поля ни с леса появляются части от имени неустановленной личности. Что за таинственная дублёрша? Шпионка?! На допрос. Она женского пола, но не главная героиня, так как имеет иную биографию. Где указано, что с главной героиней «она» училась вместе. Больше пересечений нет. Ну ясно, автор в принципе имеет право писать что хочет, и эти автобиографические эпизоды написаны вовсе не плохо. Но в общей композиции книги эти части странны. Кто эта «я» для сюжета? Какова ее роль в фабуле? Стоило столкнуть ее с другими действующими лицами или отложить для другой книги, где она могла бы проявить себя. (А вот, например, она могла бы быть соперницей главной героини, такой не очень талантливой, но более честной простушкой, и в те филфаковские времена свести Марининого любимого, он же пропадает куда-то. А в «будущем» объявится снова — а может, и не она , а ее сын — «папа, я твой Люк» — и спровоцировать конфликт, чтобы Марина сама уничтожила смысл своей жизни.)
Мова нравится, но плохо знаю, поэтому не хочу портить красивый язык.
Я давно отключила боевой кибер-режим граммар-наци. Долой фюреров пуризма. Приветствую широкий лексический диапазон языка и не считаю, что Станкевич — юбер аллес, а Ластовский придумал свой словарь. Но ошибки в книге о смерти языка — это такая извращенная пытка, изысканный черный юмор… Нет случайные опечатки, не выбор из многочисленных вариантов и не коварные лингвистические ловушки, известные лишь самым едким редакторам. А те, которые бесконечно раз оговорены в бесчисленных публикациях о культуре языка, которые сходу ловят не только олимпиадники, но и немного менее мотивированные школьники (во всяком случае в учебниках за среднюю школу уйма упражнений для отработки этих навыков). Может, стоило и промолчать, если бы книга не была о смерти языка. Ну твою же грамматику…
Обложка, титул, библиографическое описание: слово «святой» пишется чаще с маленькой буквы, с большой — в названиях храмов (церковь Святой Магдалины) и некоторых редких сочетаниях (Святая Троица, Святой Дух); в сочетании святой Патрик, святой Петр, святая Анна (если это не храмы) — буква маленькая.
Управление: «рагатаць над» — «рагатаць з», «у двух кіламетрах» — «за два кіламетры», «ехаць за тварагом» — «па тварог».
Род: «адно аднаму» (две женщины), «абодвух» (лица разного пола) — не так уж сложно: женщины»адна адной», мужчины «адзін аднаму», разнополые лица, аредний род «адно аднаму»; «утульным слодычам» — да, фабрика печенья запустила в массы ошибку с родом, но и об этом писали уже не раз, «слодыч» женского рода и если уж возможно к сладостям применить эпитет уютный, то наслаждайтесь «утульнай слодыччу».
Очевидные русизмы: «праважаць» — «праводзіць»; «рушнікамі» — «ручнікамі» (у нас нет русского уподобления чн — шн), «с табой» — «з табой»; «ці ледзь не ўсё» — это из русского «чуть ли не всё»?! Так по-нашему дастаточно «ледзь не ўсё», «ці не ўсё», иначе — чушь.
Особенности: «несумна» — «нясумна» (ну начальная школа — аканье-яканье), «дзяўчыны» — «дзяўчаты» (об этом уже тома написаны, все словари фиксируют так), «віно пілася» — «віно пілося», «зацяжарыць» — «зацяжараць» (окончания), «за спіной — за спінай» (русизм?), и как же без отвратительные причастий — «сыходзячыя».
Выбор слова (я не обращала внимания, честно, только пару самых ярких): «пісьменнікі, паэты» — поэты также писатели, надо «празаікі, паэты» или просто писатели; «пухнатыя пудынгі» — «пухнатыя», то есть покрытые пухом (плесенью?!) кондитерские изделия, ешьте сами, я хочу пароним «пульхныя».
Нада англійскій учыць. Эта больша перспекціўна.
«Днем святого Патрика» мир не завоюешь. Не представляю книгу в переводе. Вот «Мова» Мартиновича наднациональная. Представляю, как пикантно она смотрелась бы на английском с гэльскими вставками или на немецком с ее множеством диалектов. Ежегодно советую книгу русско- и украиноязычным читателям — и, как правило, получаю положительные отзывы (или нейтральные, но не отрицательные). Ее понимают. К «Мове» у меня много замечаний, она не идеальна, но по крайней мере имеет оригинальную идею.
Я старый, грубый солдат языкового фронта и пафос «мова мая дарагая» давно меня не трогает. Мне бы острого сюжета и злой иронии… Я не оставляю своей битвы из-за того, что осознаю поражение. Но убеждена, кое-кого всё ещё умиляет и пафос, и воспоминания о филфаковской молодости или лете в деревне. Обещаю, буду активно вербовать знакомую мотивированную молодежь с помощью этой методички. Уверена, «День святого Патрика» может сильно задеть и растрогать. А главное, вызвать желание глубже познакомиться с старыми воинами беларускости и их литературными трофеями. Они точно того стоят!
EriksUnburnt –
Очень женский, до боли интеллигентский (причем, имеется в виду именно белорусская интеллигенция) и профессионально-филологический роман. Роман полный тоски, печали, безысходности и грусти. Но если вы интересуетесь белорусской литературой первой половины 20-го столетия, то найдете в нем много интересных и малоизвестных подробностей.
Жанрово эту книгу можно квалифицировать как реализм с легким налетом мягкой социальной фантастики и антиутопии.
Герои «живые», сюжет присутствует, язык, безусловно, хорош. Но для меня есть ряд субъективных «но», про которые я писать не буду.
Книга прочитана. На свою книжную полку я ее не поставлю. Перечитывать не буду. Рекомендовать другим – может быть…
Torvald5 –
Гэтую кнігу можна назваць прадвеснікам сур’ёзных зменаў у дыскурсе беларускай літаратуры. Цяперашняе афіцыйнае беларускае літаратуразнаўства мала чым адрозніваецца ад ранейшага савецкага. Нават сітуацыя пагоршылася, бо з прычыны ідэалагічнага кантролю ўлады, многія тэмы і аўтары для літаратуразнаўцаў або негалосна забароненыя, або непажаданыя. Гэта датычыцца беларускай эміграцыйнай літаратуры, а таксама творчасці тых сучасных пісьменнікаў, якія праявілі сябе ў апазіцыйным палітычным руху, або проста публічна выступалі як апаненты цяперашняга рэжыму ў Беларусі.
І так, пра што раман Ганны Северынец “Дзень Святога Патрыка”. У нейкім сэнсе – гэта антыўтопія. То бок асноўныя падзеі ў рамане адбываюцца ў будучыні. Міжнародная лінгвістычная камісія прызнае беларускую мову мёртвай і літаратуразнаўца Марына Дамейка, якая працуе ў Камісіі, мусіць закансерваваць мову, то бок адабраць лепшыя ўзоры літаратурных твораў, фільмаў, песень, і ўсё гэта размясціць у адмысловым сховішчы, дзе захоўваецца спадчына і іншых мёртвых моваў Зямлі.
І Марына мусіць сама вызначыць, што варта захаваць, а што не варта, бо на ўсё месца не хапае. І таму “Патрык” – гэта яшчэ першы літаратурны раман у Беларусі. Бо напрацягу ўсяго твору аўторка разважае над самой беларускай літаратурай, яе здабыткамі і асобнымі яе творцамі. А некаторыя пісьменнікі, напрыклад, як Дубоўка, нават робяцца героямі рамана.
Ну і плюс — расповед пра каханне Марыны, якое пачалося яшчэ ў студэнцкія гады, і ўсялякія іншыя лірычныя адступленні і рэфлексіі наратара.
Усё разам гэта стварае нейкую дваістую атмасферу. З аднаго боку – культуралагічнае моцнае ўражанне і нават гонар за багатую спадчыну. З другога – трывога ад прадчування страты гэтага скарбу.
Пра некаторыя высновы адносна беларускай літаратуры і яе герояў, якія падае аўтарка ў рамане, я можа і паспрачаўся б. Нават меў спачатку такі намер. Але ўрэшце зразумеў, што нашая літаратура такая вялікая, што для кожнага яна можа быць рознай.
І яшчэ зразумеў, што дыктат нейкага аднаго персанальнага дыскурсу абавязкова будзе скажаць рэальную літаратурную панараму, штосьці гіпербалізаваць, штосьці замоўчваць, штосьці няслушна трактаваць. Таму гэты дыскурс павінен стварацца калектыўна.
І прыканцы вяртаюся да таго, з чаго пачаў гэтую рэфлексію на кнігу. Мяркуемыя змены ў дыскурсе беларускай літаратуры, пра якія я згадаў напачатку, ужо адбываюцца. І яны ідуць не з прафесійных акадэмічных літаратуразнаўчых колаў, а знізу — ад простых аматараў роднай літаратуры, ад пісьменнікаў, якія ў сваіх творах спрабуюць асэнсаваць спадчыну, ад зацятых даследчыкаў белліту і краязнаўцаў. І хутка мы пабачыць зусім іншую літаратурную панараму. Больш праўдзівую і прывабную.
admin –
Xartym: 4.5
Калі беларускай мовы не стане…
Так атрымалася, што часцей мы размаўляем на мове іншага народа. Народа з іншым характарам, іншай гісторыяй, іншымі ментальнымі ўстаноўкамі. Ці не таму мы не можам знайсці свайго месца ў свеце?
Усё ў гэтым свеце мае свой пачатак і свой канец. Дрэва, чалавек, мора, зорка, галактыка і нават сусвет. Таму няма чаго дзівіцца, што такі ж пачатак і канец мае чалавечая мова. Сёння амаль ніхто не гаворыць на латыні, а яшчэ 2 тысячы гадоў таму гэта мова была галоўнай у свеце. Такі лёс чакае і кітайскую, і ангельскую, і рускую мову. Хтосьці сыдзе раней, хтосьці крыху пазней, нейкія з іх загінуць разам з народам, іншыя проста будуць задушаны больш моцнымі суседзямі. Зразумела, што і беларуская мова не стане выключэннем. Нават не так – такое адчуванне, што яна ўжо стаіць у чарзе на знікненне.
Ганна Севярынец у сваёй кнізе “Дзень Святога Патрыка” намагаецца ўявіць – як будзе выглядаць апошні ўздых нашай роднай мовы. І кім будуць апошнія яе носьбіты. Аўтарка вымалёўвае нам будучыню, у якой мова не проста знікае, а яе забіваюць – тыя ж самыя мовазнаўцы. Забіваюць проста таму, што так зручней. Чым меньш розных моваў, тым лепш змогуць паразумецца між сабой людзі. А каб мова працягвала захоўвацца як нейкі музейны экспанат, яе кансервуюць – у спецыяльным памяшканні ствараюць нібы бібліятэку самых выдатных твораў на гэтай мове, яе слоўнікаў, энцыклапедый і г.д. Галоўная гераіня кнігі менавіта і займаецца кансервацыяй беларускай мовы.
Галоўная гераіня Марына Дамейка павінна не проста захаваць творы беларускіх пісьменнікаў, а выбраць – каго з іх сапраўды патрэбна кансерваваць, а хто – лішні? І ў такія моманты, калі Дамейка вырашае што з Дубоўкі патрэбна на полке, твор з мастацкага ператвараецца ў літаратуразнаўчы. Мы даведаемся шмат новага пра Багдановіча, Купалу, Чорнага і іншых беларускіх пісьменнікаў. А ўлічваючы, што дзея твора адбываецца ў будучыні, аўтарка закране і нашых сучаснікаў. Напрыклад Дамейка будзе разважаць, ці варты раман Віктара Марціновіча “Мова” таго, каб яго кансерваваць.
Менавіта з-за гэтага твор у Ганны Севярынец атрымаўся нелінейны. Сучаснасць у ім перамяжоўваецца з успамінамі пра мінулае, аповедам пра пісьменнікаў і іх творы. Знайшлося тут нават месца для кахання.
З іншага боку, ва ўсіх гэтых разважаннях галоўнай гераіні можна пабачыць думкі аўтаркі твора. Яна, напрыклад, захапляецца творчасцю Максіма Багдановіча, але не можа чытаць Якуба Коласа. І такім чынам стварае такія ж пачуцці і ў чытачоў. Вось, мол, у Коласа была нецікавая біяграфія, у адрозненні ад іншых. А як жа гісторыі пра згубленую паэму “Сымон-Музыка”, пра абвінавачванні ў нацдэмаўшчыне, ці яго апошняе пісьмо, напісанае пісьменнікам у дзень смерці? Калі ж не падабаецца нейкі пісьменнік, аўтарка павінна была пайсці ўжо добра вядомым шляхам – альбо добра пра яго, альбо нічога. Хай чытач сам ацэньвае творчасць такіх аўтараў.
А яшчэ ў “Дне Святога Патрыка” няма стрыжневага сюжэта. Гісторыя кахання Сямёнава і Дамейкі не дацягвае, працэс кансервацыі і будучыня мовы не маюць канфлікту. Нават ідэя з санаторыем для лячэння моваю не развівае сюжэт, а толькі дапаўняе яго. Атрымоўваецца, што ў кнізе шмат добрых ідэй, але не хапае самой гісторыі, канфлікту. А таму чытаеш не дзеля таго, каб даведацца – што там новага адбываецца ў Марыны, а проста каб прачытаць чарговую цікавую гісторыю пра той ці іншы твор, альбо пісьменніка.
Што тычыцца фінала (не будзем выкладаць спойлеры), то ён атрымаўся вельмі сімвалічным і зусім непрадказальным. І ведаеце, менавіта фінал твора амаль здолеў ператварыць гэтыя шматлікія ідэі кнігі, гэтыя аповеды пра лёсы пісьменнікаў і беларускую літаратуру ў суцэльны сюжэт.
“Дзень Святога Патрыка” Ганны Севярынец – гэта вельмі добрая кніга. Пасля прачытання твора вы не проста даведаецеся пра новые факты з гісторыі беларускай літаратуры, але і пачнеце яе больш паважаць. Таму што, тут я павінен пагадзіцца з Ганнай Севярынец, кожны твор чытаць цікавей, калі ведаеш лёс яго аўтара. Сёння гэта адна з самых лепшых беларускіх кніг пра любоў да літаратуры і кніг.
нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі, праз дзяржаўную забарону і ўласную ляноту, да яе трэба ісці, як ідзе да сваёй веры апантаны вернік, яе трэба здабываць, як здабывае доўгачаканае золата аляскінскі авантурыст. Наша мова — не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём, яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і за паразуменне.
Крыница: https://www.livelib.ru/book/1002258822/reviews-dzen-svyatoga-patryka-ganna-sevyarynets