Прэзентацыя кнігі Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка» 20.04.2017 – Опубликовано в: Презентации
20 красавіка а 16 гадзіне ў Бібліятэке № 14 ім. Багушэвіча адбудзецца прэзентацыя кнігі пераможцы чацвёртага сезону літаратурнага конкурсу для аўтараў-пачаткоўцаў «Першая глава» Ганны Севярынец«Дзень Святога Патрыка».
Аб аўтары
Ганна Севярынец працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры. «Галоўны мой клопат, — кажа яна, — каб кожнаму, хто бярэ ў рукі кнігу, было цікава яе чытаць». Гэты клопат напоўніцу рэалізаваны ў кнізе «Дзень Святога Патрыка» — чытаць яго цікава.
Эксперты міжнароднай моўнай камісіі прымаюць рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз Марыне Дамейка патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гэта кніга — гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.