Кніга Ганны Севярынец ў ТОП-10 самых прадаваных кніг сакавіка ў краме kniharnia.by 20.04.2017 – Опубликовано в: Новости
Новы месяц прынёс нам навінкі, якія адразу надзейна замацаваліся ў нашым ТОПе. Калі вы прапусцілі, то на першым месцы кніга Ганны Севярынец “Дзень Святога Патрыка” — захапляльнае чытво, ад якога нельга адарвацца. Усё, як вы любіце!
1. Ганна Севярынец «Дзень Святого Патрыка»
Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.
Па матэрыялах kniharnia.by