Ганна Севярынец, “Дзень святога Патрыка”, частка другая 16.03.2018 – Опубликовано в: Новости
Чамусьці менавіта гэты дзень яны з аднакурснікамі святкавалі заўсёды, з самага першага курса, калі выпадкова трапілі на адмысловы напаўсамадзейны канцэрт, які ладзілі мясцовыя школьнікі з ласкі нейкай замежнай амбасады (зразумела, ангельскай, але Марына чамусьці любіла думаць, што амбасада была ірландская).