«Каханак Вялікай Мядзведзіцы» і «Багам ночы роўныя» 15.01.2019 – Опубликовано в: Новости
Пачылася перадзамова!
Абодва рамана выйдуць у лютым 2019-га ў выдавецтве «Рэгістр».
Кошт кожнага — 19 беларускіх рублёў.
Перадзамова толькі па Беларусі.
ФОРМА ПЕРАДЗАМОВЫ
УВАГА! Перадзамова не абавязвае вас купляць кнігі! Мы проста паведамім вас, калі яны выйдуць. А астатняе вы вырашыце самі!
«Каханак Вялікай Мядзведзіцы» — гэта самая знакамітая кніга Сяргея Пясецкага (каля 1900-1964), нашага суайчынніка, творчасць якога атрымала сусветнае прызнанне. Гэта асабістыя ўспаміны былога кантрабандыста з ракаўска-івянецкага памежжа. Усе персанажы аповесці — рэальныя людзі, усе падзеі — ня выдуманыя. Ў 2016 годзе ў нашым выдавецтве раман быў выданы на рускай мове.
Раман «Багам ночы роўныя» быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасля вызвалення аўтара з турмы (1938). Ён апавядае пра дзейнасць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Менск з яго тапаграфічнымі дамінтантамі (губернатарскі сад, гатэль “Парыж”) і тагачаснымі прадмесцямі (Серабранка, Мядзведжына, Яркава, Старое Сяло) выступае асноўнай сцэнай, дзе адбываецца дзеянне. Перыферыйнымі сцэнамі, на якіх разгортваецца дзеянне ў рамане, выступаюць Бабруйск, Ракаў, Вязьма, Лагойск і іншыя гарады і мястэчкі.