Тыраж кнігі “Тры Анегіны” ужо прыехаў з тыпаграфіі! 30.06.2020 – Опубликовано в: Новости

Зараз мы рыхтуемся да адпраўкі асобнікаў іх уладальнікам!

Сябры! Мы да вас з навінамі:

Па-першае, тыраж кнігі “Тры Анегіны” ужо прыехаў з тыпаграфіі! Зараз мы рыхтуемся да адпраўкі, хутка вы атрымаеце свае асобнікі!

Па-другое, надрукаваныя таксама і паштоўкі з закладкамі! 

У трэціх, мы вырашылі крыху змяніць футляры для падарункавых асобнікаў — яны будуць найлепшай якасці, але іх трэба крыху пачакаць, бо тыпаграфія не паспела іх зрабіць. 

З актуальнага: зараз мы працуем над букртэйлерам, і ён будзе проста ВАЎ!

Наконт прэзентацыі: нажаль з-за каронавіруса мы пераносім прэзентацыю кнігі “Тры Анегіны”. Яна адбудзецца не раней за верасень. Не хвалюйцеся, мы абавязкова вас усіх будзем запрашаць!

Мы зноў кажам “Дзякуй” усім, хто дапамог праекту “Тры Анегіны” убачыць свет! 

 

І для самых нецярплівых! Калі вам хочацца прачытаць кнігу «ТРЫ Анегіны» самым першым, вы можаце забраць свой асобнік у нашым офісе!

79 лет назад началась Великая Отечественная война! »