Кніга «Дзень Святога Патрыка» ушайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017” 08.01.2018 – Опубликовано в: Новости
Як паведамляе Беларускае Радыё РАЦЫЯ, кніга «Дзень Святога Патрыка» Ганны Севярынец ушайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”.
У сёлетні шорт-ліст трапілі адзін паэтычны зборнік – Людміла Паўлікава — Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа” і шэсць кніг прозы. Летась лаўрэтам прэміі стаў паэт Міхась Скобла за кнігу паэзіі «Камізэлькай для месяца».
Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”:
- Зміцер Вайцюшкевіч “Простыя словы”
- Леанід Дранько-Майсюк “…натуральны, як лінія небасхілу”
- Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа”
- Ганна Севярынец „Дзень святога Патрыка”
- Павел Севярынец “Беларусалім”
- Макс Шчур “Галасы”
- Людміла Шчэрба “Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця”
Літаратурную прэмію “Гліняны Вялес-2017” заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе, і з таго часу штогод вызначае лаўрэата за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу.
Сярод лаўрэатаў „Глінянага Вялеса” былі: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Андрэй Федарэнка.
Ганна Севярынец з творам “Дзень Святога Патрыка”перамагла ў 4 сезоне літаратурнага конкурсу «Первая глава», які з 2012 года праводзіть выдавецтва Рэгістр.