Ганна Севярынец прэзентуе кнігу «Дзень Святога Патрыка» у краме “Мой модны кут” 2017-08-10T16:02:21+00:000000002131201708 – Posted in: Без категории – Теги

модны кут15 жніўня а 17 гадзіне Ганна Севярынец прэзентуе кнігу «Дзень Святога Патрыка» у краме “Мой модны кут” па адрасу: праспект Незалежнасці, 58, павільён 333.

Удзельнікі разам з аўтарам літаральна змогуць патрапіць у сюжэт кнігі, адказаць на гэтыя пытанні, і на некаторы час стаць даследчыкамі беларускай літаратуры.

Пра кнігу

Эксперты міжнароднай моўнай камісіі прымаюць рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз Марыне Дамейка патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец?

Удзельнікі разам з аўтарам літаральна змогуць патрапіць у сюжэт кнігі, адказаць на гэтыя пытанні, і на некаторы час стаць даследчыкамі беларускай літаратуры.

Гэта кніга — гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Аб аўтары

Ганна Севярынец працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры. «Галоўны мой клопат, — кажа яна, — каб кожнаму, хто бярэ ў рукі кнігу, было цікава яе чытаць». Гэты клопат напоўніцу рэалізаваны ў кнізе «Дзень Святога Патрыка» — чытаць яго цікава.