Падтрымай прект “Тры Анегіны” на Ulej.by! 07.03.2020 – Опубликовано в: Новости
Распачаты збор сродкаў на кнігу з перакладамі “Евгения Онегина” на беларускую мову!
6 сакавіка на краўдфандынгавай платформе Ulej.by Выдавецтва “Рэгістр” пачало збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі – “Тры Анегіны”.
Тры тэксты, надрукаваныя паралельна: геніяльны раман Пушкіна і бліскучыя пераклады Алеся Дудара і Аркадзя Куляшова.
5 прычын падтрымаць праект:
- Стаць удзельнікам буйнога кніжнага праекту па вяртанні агульнанацыянальнай культурнай спадчыны;
- далучыцца да агульнага руху аднаўлення гістарычнай справядлівасці і ўшанавання памяці забітых беларускіх паэтаў;
- атрымаць унікальнае выданне, якое месціць тры выбітныя літаратурныя тэксты і змястоўны навуковы дадатак;
- мець магчымасць вывучэння беларускай мовы па выбітных мастацкіх узорах;
- адчуць асалоду “стэрэаэфекту” ад паралельнага чытання трох выбітных тэкстаў двух славянскіх літаратур.
Як можна падтрымаць праект?
Вы можаце дапамагчы праекту фінансава! Існуе некалькі варыянтаў (лотаў) дапамогі!
5 рублёў – Падзяка ў кнізе і рэкламнам роліку
15 рублёў – Набор паштовак “Тры Анегіны”
20 рублёў – Імянное запрашэнне на прэзентацыю
30 рублёў – Экскурсія ў архіў Алеся Дудара
40 рублёў – Кніга “Тры Анегіна” (па Беларусі)
45 рублёў – Удзел у здымках буктрэйлера
55 рублёў – Кніга “Тры Анегіна” (па ўсім свеце)
60 рублёў – Кніга “Тры Анегіна” у падарункавай упакоўцы
100 рублёў – Падарункавый VIP-варыянт кнігі “Тры Анегіна”
400 рублёў – 5 падарункавых VIP-варыянтаў кнігі “Тры Анегіна”
500 рублёў – 6 падарункавых VIP-варыянтаў кнігі “Тры Анегіна” і прэзентацыя
850 рублёў – Ваша імя або лагатып на тытульным лісце
2000 рублёў – Галоўны спонсар праекту