Прымаем удзел у Прэміі Анемпадыстава за дызайн вокладкі! 04.03.2020 – Опубликовано в: Новости

Прэмія заснавана ў памяць Міхала Анемпадыстава

Сябры!

Выдавецтва “Рэгістр” падала кнігі “Десять тысяч полетов стрелы” и “Сказки старенького смартфона” на ўдзел у прэміі Анемпадыстава за дызайн вокладкі!

Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця два гады таму.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”.

Ацэньвацца будзе дызайн, паліграфічнае выкананне вокладкі, а на ўзроўні кароткага спісу і адпаведнасць зместу кнігі.

Прэмію атрымае аўтар або каманда аўтараў вокладкі. Пераможцу абвесцяць на фестывалі “Прадмова”, які адбудзецца 2 – 5 красавіка ў менскай прасторы ОК16.

Міхал Анемпадыстаў працаваў у жанрах графікі, ілюстрацыі, фатаграфіі. Як дызайнер ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і нават беларускамоўныя этыкеткі гарэлак. У пачатку 90-х ілюстрацыі Міхала Анемпадыстава вызначалі запамінальны стыль часопіса “Бярозка”, дзе ён быў мастацкім рэдактарам. У 2011 годзе праілюстраваў кнігу Сяргея Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”. Вокладкі, створаныя Міхалам Анемпадыставам, упрыгожваюць пераклады Збігнеў Герберта і Чэслава Мілаша, кнігі Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Сяргея Харэўскага, Наталкі Бабінай ды іншых беларускіх аўтараў.

« Падтрымай прект “Тры Анегіны” на Ulej.by!
“В ожидании фильма по книге!” »