Падтрымай прект «Тры Анегіны» на Ulej.by! 07.03.2020 – Опубликовано в: Новости
Распачаты збор сродкаў на кнігу з перакладамі «Евгения Онегина» на беларускую мову!
6 сакавіка на краўдфандынгавай платформе Ulej.by Выдавецтва «Рэгістр» пачало збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі — «Тры Анегіны».
Тры тэксты, надрукаваныя паралельна: геніяльны раман Пушкіна і бліскучыя пераклады Алеся Дудара і Аркадзя Куляшова.
5 прычын падтрымаць праект:
- Стаць удзельнікам буйнога кніжнага праекту па вяртанні агульнанацыянальнай культурнай спадчыны;
- далучыцца да агульнага руху аднаўлення гістарычнай справядлівасці і ўшанавання памяці забітых беларускіх паэтаў;
- атрымаць унікальнае выданне, якое месціць тры выбітныя літаратурныя тэксты і змястоўны навуковы дадатак;
- мець магчымасць вывучэння беларускай мовы па выбітных мастацкіх узорах;
- адчуць асалоду “стэрэаэфекту” ад паралельнага чытання трох выбітных тэкстаў двух славянскіх літаратур.
Як можна падтрымаць праект?
Вы можаце дапамагчы праекту фінансава! Існуе некалькі варыянтаў (лотаў) дапамогі!
5 рублёў — Падзяка ў кнізе і рэкламнам роліку
15 рублёў — Набор паштовак «Тры Анегіны»
20 рублёў — Імянное запрашэнне на прэзентацыю
30 рублёў — Экскурсія ў архіў Алеся Дудара
40 рублёў — Кніга «Тры Анегіна» (па Беларусі)
45 рублёў — Удзел у здымках буктрэйлера
55 рублёў — Кніга «Тры Анегіна» (па ўсім свеце)
60 рублёў — Кніга «Тры Анегіна» у падарункавай упакоўцы
100 рублёў — Падарункавый VIP-варыянт кнігі «Тры Анегіна»
400 рублёў — 5 падарункавых VIP-варыянтаў кнігі «Тры Анегіна»
500 рублёў — 6 падарункавых VIP-варыянтаў кнігі «Тры Анегіна» і прэзентацыя
850 рублёў — Ваша імя або лагатып на тытульным лісце
2000 рублёў — Галоўны спонсар праекту